Канстанцінопальскі Патрыярх Варфаламей I адмовіўся ад прапановы Патрыярха РПЦ Кірыла адсвяткаваць у Маскве 1030-годдзя Хрышчэння Русі, паведамляе прэс-служба ўкраінскай памеснай праваслаўнай царквы.
У Канстанцінопалі паведамілі, што іх прадстаўнікі ўсё ж прымуць удзел у святкаванні юбілею Хрышчэння Русі. Праўда, не ў Маскве, а ў Кіеве.
«У адказе Сусветнага Патрыярха таксама адзначана, што святы з нагоды 1030-годдзя Хрышчэння Кіеўскай Русі адбудуцца ў Кіеве, у якіх прадстаўнікі Сусветнага Патрыярха возьмуць удзел 28 ліпеня», — перадаюць словы прадстаўнікоў Канстанцінопаля.





