Беспілотны верталёт кітайскай распрацоўкі Сян'ін-200 паспяхова завяршыў тэставыя палёты, паведамляе агенцтва Сіньхуа.

Беспілотны верталёт мае даўжыню 8,7 метра і вышыню 2,5 метра. Яго грузападымальнасць складае 200 кілаграм. Навінка стала першым у краіне буйным беспілотным верталётам, які прайшоў сертыфікацыю тэхналогій самастойнага палубнага ўзлёту і пасадкі.

Навінка будзе выкарыстоўвацца ў праваахоўных аперацыях на моры, сельскагаспадарчай вытворчасці, экстраным выратаванні і дапамогі і іншых сферах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0