Былы начальнік упраўлення МТЗ падазраецца ў службовай халатнасці, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Урон для прадпрыемства склаў больш за 300 тысяч даляраў.
Праваахоўнікі высветлілі, што кіраўнік аднаго з упраўленняў трактарнага завода з-за нядбайнага стаўлення не выканаў сваіх службовых абавязкаў пры спагнанні запазычанасці ў Расіі. У выніку завод не змог атрымаць грошы.
Пракуратура Партызанскага раёна Мінска ў дачыненні да мужчыны распачала крымінальную справу па арт.428 КК (службовая халатнасць). Вядзецца следства.





