Амерыканскае выданне Vogue назвала дзве самыя папулярныя джынсавыя рэчы лета 2018 года: «дзёрзкая» міні-спадніца і кантрастуючыя з ёй «сціплыя» шорты-бермуды.
Менавіта ў гэтых рэчах прыхільнікі не раз заўважалі знакамітасцяў. Міні-спадніца з неапрацаванымі бакамі стала адной з самых любімых рэчаў мадэляў Кендал Джэнэр, Джыджы Хадыд і яе малодшай сястры Бэлы, у той час як у доўгіх шортах часта выходзяць Пэрыс Хілтан, Рыяна і Эмілі Ратакоўскі.





