Больш за палову расіянаў (57%) не вераць, што ў 1969 годзе амерыканскія астранаўты высадзіліся на Месяцы, і мяркуюць, што ўлады ЗША фальсіфікавалі матэрыялы аб экспедыцыі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання ВЦІОМ, якія паступілі ў РБК.
Адзначаецца, што 65% людзей, якія не вераць у праўдзівасць высадкі, маюць сярэднюю адукацыю. У тым, што амерыканцы сапраўды былі на Месяцы, упэўненыя 24% апытаных.
Астранаўты Ніл Армстранг і пілот Эдвін Олдрын пасадзілі модуль карабля «Апалон-11» на паверхню Месяца 20 ліпеня 1969 года. Армстронг стаў першым чалавекам, што ступіў на яе паверхню.
Таксама апытанне ВЦІОМа паказаў, што 45% расіянаў вераць у існаванне іншапланецян.





