Легендарны форвард і старшыня праўлення брэсцкага «Дынама» Дыега Марадона зрабіў прапанову сваёй сяброўцы Росіа Алівэ і падарыў брыльянтавы пярсцёнак у якасці падарунка на яе 28-ы дзень нараджэння, паведамляе Mirror.
Гэта здарылася на вечарынцы ў гонар імянінніцы ў Буэнас-Айрэсе.
Дзяўчына, якая ў мінулым таксама была прафесійным гульцом у футбол, адказала згодай 57-гадоваму каханаму. Мама Алівэ Моніка і дачка Марадоны Яна былі расчуленыя да слёз тым, як былы форвард паднёс каханай пярсцёнак.
«Я шчаслівая, бо праводжу свой апошні дзень нараджэння ў якасці незамужняй дзяўчыны, — сказала імянінніца. — Мае мары сёння і заўсёды - шчасліва жыць разам з Дыега».





