Два гамельчукі атрымалі SMS: «Віншуем! Вы выйгралі Toyota Land Cruiser». Аднак, каб атрымаць аўто, трэба было выканаць адну ўмову. На жаль, будучыя аўтаўладальнікі не знайшлі падвоху і засталіся з носам.
Махлярам паверылі два мужчыны — 28-гадовы рабочы завода і 33-гадовы адміністратар прыватнай медустановы. Каб стаць законным уладальнікам новенькай «Таёты» патрабавалася толькі заплаціць крыху грошай.
Аднаму з мужчын прапанавалі аплаціць за дастаўку машыны ў Мінск, нібыта менавіта там адбудзецца цырымонія ўзнагароджання.
Рабочы завода вырашыў, што машына яму непатрэбная і захацеў узяць выйгрыш грашыма, аднак і яму давялося заплаціць — 2% ад сумы за перавод грошай.
Кожны з гамельчукоў перавёў ашуканцам каля 3 000 рублёў на расійскі карт-рахунак.
Распачатая крымінальная справа.





