49-гадовага жыхара Баранавіцкага раёна 25 ліпеня прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі за збіццё 82-гадовай жанчыны. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Злачынства было здзейснена ў канцы сакавіка гэтага года. Падазраваны — 49-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна, судзімасці не мае, знаходзіцца на ўліку ў наркадыспансеры. Пацярпелая — 82-гадовая гараджанка. У якіх яны былі адносінах, не зразумела. Але ў гасцях у жанчыны падазраваны бываў часта.

У дзень, калі было здзейснена злачынства, ён патэлефанаваў і напрасіўся ў госці. Прыехаў ужо п'яным і прывёз з сабой пляшку гарэлкі. Яшчэ пляшку прынёс зяць жанчыны, якога яна таксама запрасіла ў госці.

Сядзелі ўтраіх, выпівалі. У нейкі момант гаспадыня кватэры зрабіла свайму сябру заўвагу, што ён занадта захапіўся спіртным і пара б яму спыніцца. Яны пачалі сварыцца і біцца. Мужчына ўстаў з-за стала і ўдарыў гаспадыню кватэры кулаком у твар, а калі яна ўстала, схапіў за валасы, кінуў на ложак і стаў збіваць. Зяць жанчыны паспрабаваў адцягнуць зламысніка, але сам патрапіў пад раздачу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?