26 ліпеня ў Маладэчне прайшла акцыя «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС. Акцыю арганізоўвала Беларуская партыя «Зялёныя», АГП, БХД, рух салідарнасьці «Разам», паведаміў Свабодзе намесьнік старшыні партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук.
На акцыю сабраліся 4 чалавекі і 20 сілавікоў, якія здымалі ўдзельнікаў акцыі на відэа.
Прычыны нешматлікасьці акцый Дзьмітры Кучук пракамэнтаваў наступным чынам:
«Цяжка адказаць. Асноўная прычына — улады не даюць дазвол і людзі баяцца рэпрэсій».
Заяўнікі прасілі дазволіць дэманстрацыю і мітынг у цэнтры Маладэчна. Улады аргумэнтавалі адмову тым, што заяўленыя месцы не ўваходзяць у пералік дазволеных для «сталага правядзеньня» масавых мерапрыемстваў.
Дзьве папярэднія акцыі «Астравецкага шляху» у Заслаўі і Радашкавічах таксама былі забаронены.





