Мэсэнджар Паўла Дурава Telegram афіцыйна запусціў сэрвіс для захоўвання даных карыстальнікаў Telegram Passport.
Сэрвіс Telegram Passport дазваляе загрузіць пашпартныя даныя, пасведчанні кіроўцы, рахункі ЖКГ, даведкі аб банкаўскіх рахунках і іншыя дакументы. Інфармацыя карыстальнікаў абаронена скразным шыфраваннем, паведамляецца ў блогу на сайце кампаніі.
З дапамогай Telegram Passport карыстальнікі мэсэнджара змогуць праходзіць аўтарызацыю ў іншых сэрвісах, якія патрабуюць ідэнтыфікацыі асобы.





