Грамадзяне Беларусі ў 2017-м годзе купілі ў Польшчы 13,4 тысячы квадратных метраў кватэрнага жылля. Пра гэта паведамляе Dziennik.
Больш за ўсё жылля сярод замежнікаў купілі ўкраінцы (70 тысяч квадратных метраў), далей ідуць немцы і брытанцы. Беларусы займаюць 4-е месца, аднак калі захаваецца цяперашняя тэндэнцыя, беларусы могуць апынуцца на другім месцы сярод пакупнікоў польскай нерухомасці, прагназуе выданне.
Самымі папулярнымі былі кватэры ў Варшаве, Кракаве і Вроцлаве.





