Толькі адзін дэпутат з фракцыі «Адзінай Расіі» ў расійскім парламенце прагаласаваў у першым чытанні супраць законапраекта пра павышэнне пенсійнага ўзросту ў Расіі — гэта Наталля Паклонская з Крыма.

Наталля Паклонская. Фота: kremlin.ru.

Наталля Паклонская. Фота: kremlin.ru.

Паклонская адмовілася падтрымаць праект закона ў першым чытанні, таму што яна з ім не згодная.

Кіраўнік фракцыі ў Дзярждуме Сяргей Нявераў заявіў, што дэпутат павінна падумаць пра здачу мандата. Паклонская адмовілася.

Дэпутат падкрэсліла, што яна была абраная ў Дзярждуму. «Мне кіраўніцтва даручыла тую працу, якую я сёння выконваю сумленна, таму — не», — дадала яна.

Нагадаем, Наталля Паклонская — былы так званы «пракурор» анексаванага Расіяй Крыму. У 2016 годзе яна стала дэпутатам парламента. Паклонская вядомая сваім крытычным стаўленнем да змены ўлады ва Украіне, а таксама з'яўляецца прыхільніцай расійскага цара Мікалая ІІ і гераіняй інтэрнэт-мемаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0