25 ліпеня каля 15.00 на мінскай кальцавой дарозе інспектар ДАІ адгаварыў дзяўчыну ад суіцыду, паведамляе БелТА.

Старшы інспектар Партызанскага РУУС Леанід Харламаў сачыў на кальцавой за бяспекай. Недалёка ад супрацоўніка на мосце стаяла маладая дзяўчына.

Яна пераступіла агароджу і апынулася на краі моста. Інспектар хутка пайшоў наверх і паспрабаваў загаварыць з дзяўчынай. Яна расказала, што пасварылася з хлопцам і ён прапанаваў ёй разысціся.

Супрацоўнік ДАІ знайшоў неабходныя словы, і дзяўчына перадумала скакаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0