Пра канфлікт з супрацоўнікамі спецкамбіната, які адбыўся ўдзень 26 ліпеня, Радыё Свабода расказаў гісторык Павел Каралёў.
«Мы пабачылі, што супрацоўнікі спецкамбіната разбураюць дзіцячае надмагілле, — расказаў Павел Каралёў. — Спыталіся, навошта яны гэта робяць. Яны адказалі, што дэмантаж адбываецца з дазволу родных пахаванага. Мы ў адказ папрасілі паказаць нам дакумент, які б пацвярджаў гэта. У адказ адзін з намесьнікаў кіраўніка спецкамбіната выклікаў на нас міліцыю. Прыехаў нарад».
У выніку валанцёраў не забралі ў пастарунак, а толькі вусна папярэдзілі.





