Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях сацыяльна-прававых гарантый дзяржаўных служачых і павышэння прэстыжу дзяржслужбы, піша БелТА.
На яго думку, у дзяржаўным апараце не павінна быць і намёку на карупцыйныя праявы. «Я думаю, не толькі вы, увесь народ бачыць маю палітыку ў гэтым плане, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Пры тым тут няма нічога надзвычайнага і нечаканага для дзяржаўнага служачага. Пра гэта я кажу ўвесь час і гэта нарожны камень любой маёй прэзідэнцкай кампаніі».
Лукашэнка дадаў, што за апошнія гады ў краіне праведзена маштабная работа па аптымізацыі колькасці дзяржслужачых: «Іх колькасць скарацілася на чвэрць і складае крыху больш за 30 тыс.».





