У Мінкульт і Менгарвыканкам накіраваныя афіцыйныя дакумэнты ад імя пракуратуры гораду Менску, піша Радыё Свабода.

Пра тое, што пракуратура зьвярнулася ў Мінкульт і Менгарвыканкам з афіцыйнымі лістамі, Свабодзе паведаміў намесьнік кіраўніка аддзелу інфармацыі Генпракуратуры Дзьмітры Брылёў.

«На гэты момант работы ў добраўпарадкаваньні на Вайсковых могілках прыпыненыя, — паведаміў Брылёў. — У Менгарвыканкам і Мінкульт накіраваныя два акты пракурорскага рэагаваньня».

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Генпракуратуры, Менгарвканкаму і Мінкульту прапанавана забясьпечыць выкананьне санітарна-эпідэміялягічных патрабаваньняў, а таксама правесьці добраўпарадкаваньне і аднаўленьне элемэнтаў гісторыка-культурнай спадчыны ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?