Фота Ірыны Арахоўскай
У Беларусі скарацілася колькасць тых, хто зарабляе да 300 рублёў. У маі гэтага года 3,2% ад усіх работнікаў атрымлівалі менш за гэту суму (год таму — 10,4%). Пры гэтым вырасла колькасць тых, хто зарабляе больш за 1000 рублёў — 25,7% (год таму — 16,7%). Гэта вынікае з дадзеных абследавання арганізацый аб размеркаванні колькасці работнікаў па памерах налічанага заробку за май 2018 года.
Пры гэтым заробак, большы за 2.000 рублёў, у маі атрымлівалі 3,6% работнікаў (год таму — 2,2%), ад 1500 да 2000 рублёў — 4,9% (год таму — 2,8%), ад 1000 да 1500 рублёў — 17,2% (год таму — 11,7%).
Зарплаты да 600 рублёў у маі атрымлівалі 38,3% (год таму — 50,2%).
Нагадаем, сярэдні заробак у маі ў Беларусі склаў 943,9 рубля.





