У Мінску ратавальнікі вызвалілі хлопчыка, які зашчаміў галаву ў парэнчах на балконе, паведамляе 112.by.
112.by
Просьба аб дапамозе паступіла ў МНС 25 ліпеня ў 13.11. На чацвёртым паверсе дома на вул.Народнай паміж прутамі агароджы балкона захрасла галава 5-гадовага хлопчыка.
З дапамогай адмысловай прылады ратавальнікі вызвалілі хлопчыка. Ён не пацярпеў.





