Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША пераносіцца на наступны год з-за расследавання меркаванага ўмяшання Крамля ў амерыканскія выбары, заявілі ў Белым доме.
Фота: kremlin.ru.
«Прэзідэнт лічыць, што наступная двухбаковая сустрэча з прэзідэнтам Пуціным павінна прайсці, калі скончыцца паляванне на вядзьмарак з-за Расіі, таму мы вырашылі, што гэта будзе ў наступным годзе», — заявіў дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан.





