Абаронца зборнай Францыі Бенжамен Павар прызнаны аўтарам найлепшага гола ЧС—2018, паведамляе ФІФА.
У матчы 1/8 фіналу турніру Павар забіў у вароты зборнай Аргенціны знешнім бокам ступні з-за межаў штрафной. Гэты гол зраўняў лік у матчы, а пасля французы атрымалі перамогу з лікам 4:3 і выйшлі ў чвэрцьфінал.





