Наведнік рэстарацыі «Паедзем, паядзім» на аўтамабілі BMW каля 16-й гадзіны ўчыніў наезд на пікетоўцаў, якія штодня пратэстуюць супраць працы забаўляльнай установы каля Курапатаў. Пра гэта карэспандэнту Свабоды расказаў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

«Спачатку гэты кіроўца, яго завуць Уладзімер Ч., змог заехаць на тэрыторыю рэстарацыі, бо пікетоўцы проста разышліся ў бакі, убачыўшы, зь якой хуткасьцю ён набліжаецца. Ехаў пад 70—80 кілямэтраў і не тармазіў.

Гэтаксама хутка ён потым спрабаваў і выехаць, але ўжо ўрэзаўся ў пікет, зламаўшы сабе люстэрка. Пікетоўцы яго не прапускалі, ён счапіўся са Зьмітром Казакевічам, адбылася бойка.

У выніку ў Казакевіча парваная кашуля і цялесныя пашкоджаньні. Цяпер з гэтым кіроўцам разьбіраюцца міліцыянты, праглядаюць відэа, а Зьміцер Казакевіч паехаў у Бараўляны пісаць заяву аб нападзе і патрабаваць экспэртызы», — сказаў пра інцыдэнт Павал Севярынец, які быў сьведкам здарэньня.

Паводле Паўла Севярынца, з кіроўцамі іншых аўтамабіляў, якія прыяжджалі 25 ліпеня да рэстарацыі «Паедзем, паядзім», у пікетоўцаў канфліктаў не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?