Пасажыр скочыў на рэйкі на станцыі метро «Аўтазаводская», паведамляе твітар-акаўнт метрапалітэна.

Інцыдэнт адбыўся 25 ліпеня ў 17.18. Напругу з кантактнай рэйкі паспелі зняць.

Мужчына жывы, яго затрымалі супрацоўнікі службы бяспекі метрапалітэна. Метро працуе ў штатным рэжыме. Рух цягнікоў не спыняўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна