Фота са З'езда беларусаў свету ў 2017 годзе
МУС падрыхтавала законапраект, паводле якога замежнікі ў нашай краіне змогуць не рэгістравацца на працягу 10 дзён, піша Tut.by.
Зараз замежнік, які прыязджае ў Беларусь, павінен на пяты дзень зарэгістравацца ў аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі.
Аднак, як паведаміў на брыфінгу начальнік аддзела дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Вадзім Забаронак, тэрмін знаходжання замежнікаў без рэгістрацыі хочуць павялічыць да 10 дзён.
Нагадаем, 24 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, па якім тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны з 5 да 30 сутак пры ўмове іх ўезду ў краіну і наступнага выезду праз дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Раней тэрмін у пяць дзён для бязвізу ўстанаўліваўся ў тым ліку і з улікам таго, што пасля гэтага замежнікам неабходна рэгістрацыя.





