Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод», паведамляе ў сваім тэлеграме Следчы камітэт.
Кіраўнік прадпрыемства падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 231 (ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў) КК. Высвятляюцца абставіны супрацьпраўнай дзейнасці.





