40-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, грамадзянін Грузіі, які жыве ў Магілёве, пасварыўся з 34-гадовым непрацуючым грамадзянінам Расіі. Апошні тэлефанаваў прыяцелю, каб той вярнуў доўг — 300 даляраў. Аднак мужчыны толькі яшчэ больш пасварыліся, калі прадпрымальнік заявіў, што грошы вяртаць не мае намеру.
Тады прыяцель абяцаў прыехаць, прызначыў сустрэчу, на якую прыйшоў з нажом. Калі аргументы скончыліся, ён дастаў сваю зброю і пачаў біць ім апанента ў грудзі, а пасля сеў у машыну і з’ехаў.
Але ж міліцыя затрымала агрэсара. На пытанне праваахоўнікаў аб тым, навошта мужчына дзейнічаў такімі радыкальнымі метадамі, ён адказаў, што сябар не трымае дадзенае слова, а значыць павінен адказаць за гэта. Цяпер мужчыну пагражае да 10 гадоў, паведамляе магілёўская міліцыя.





