На рэпетыцыі sb.by
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр аб'явіў конкурс на новую назву спектакля пра Янку Купалу, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.
Гледачам прапануецца выказаць сваё меркаванне і прапанаваць версію назвы прэм'ернага спектакля пра Янку Купалу. Цяперашняя назва «Жыццё і смерць Янкі Купалы» выклікала вялікія спрэчкі сярод гледачоў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна пасля прагляду спектакля напісаць на білеце сваю версію назвы, імя, прозвішча і нумар тэлефона. Білет трэба пакінуць у адміністратараў тэатра або даслаць ліст на адрас электроннай пошты [email protected] (абавязкова прымацаваўшы да ліста фатаграфію білета, які пацвярджае факт прагляду спектакля, а таксама імя і прозвішча і нумар тэлефона). Конкурс працягнецца да 20 снежня.
Мастацкая рада абярэ 10 варыянтаў, пасля будзе арганізавана галасаванне гледачоў на сайце і старонках тэатра ў сацыяльных сетках.
Пераможца конкурсу зможа бясплатна наведаць пяць спектакляў музычнага тэатра на выбар да канца 49-га тэатральнага сезона.
«Жыццё і смерць Янкі Купалы» як музкамедыя. Дзецям уваход забаронены





