Пасля публікацыі «Святкаванне Дня горада ў Жабінцы скончылася сутычкамі з АМАПам і міліцыяй» у Рэдакцыю звярнуўся хлопец, якога затрымалі першым. З гэтага ўласна і пачаліся іншыя затрыманні моладзі.

Малады чалавек назваўся Стасем, ён распавёў сваю гісторыю інцыдэнту. «Мы сядзелі на цэнтральнай плошчы, там былі столікі з барам, я выпіваў піва. На стаянцы на плошчы знаходзіўся супрацоўнік ДАІ.

Я падышоў да яго і спытаў: «Што чуваць?» Ён кажа: «Хочаш даведацца, што ў мяне чуваць, — зараз даведаешся». Сядае ў машыну, дастае кайданкі, хапае мяне за руку. Я прымаю руку, ён раззлаваўся, сеў у машыну і з’ехаў», — расказвае сваю версію Стась.

«Пасля ад плошчы мы пайшлі на танцпляцоўку. Там падбеглі двое супрацоўнікаў міліцыі, ударылі мяне па нагах, затрымалі. Калі мяне вялі, то сталі падыходзіць людзі, якія цікавіліся, што здарылася. Міліцыі не спадабалася, што ўсе здымалі, пыталіся. На гэтым пачалося бясчынства. Пачалі забіраць тэлефоны, білі ўсіх запар. Хто міма нават праходзіў — паехаў у міліцыю», — кажа хлопец.

Стася з міліцыі адпусцілі а 8 раніцы. «Нас усіх пабілі. Гэта зразумела. І ў машыне білі, і ў міліцыі білі. І нават не тлумачылі, за што забіраюць. На мяне аформілі пратакол за распіццё алкагольных напояў — далі 5 базавых велічынь. У мяне першы пратакол у жыцці за распіццё. Агляд паказаў, што ў мяне ў крыві 0,4 праміле алкаголю — гэта куфаль піва», — кажа ўдзельнік інцыдэнту.

Усяго на святкаванні Дня горада ў Жабінцы было затрымана 7 чалавек. Прынамсі адзін з іх усё яшчэ знаходзіцца ў ізалятары па падазрэнні ва ўжыванні сілы супраць супрацоўніка міліцыі.

Жабінка — гэта раённы цэнтр у Брэсцкай вобласці.

Чытайце таксама:

Святкаванне Дня горада ў Жабінцы скончылася сутычкамі з АМАПам і міліцыяй

Сілавікі расказалі сваю версію хапуну ў Жабінцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?