Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч расказаў пра расследаванне падвойнага забойства ў Бабруйску, размаўляючы сёння з журналістамі ў Брэсце перад выніковай калегіяй УУС аблвыканкама.

Міністр адзначыў, што ў цяперашні час па крымінальнай справе праводзіцца папярэдняе расследаванне. «Каментаваць абставіны злачынства я не магу, бо ацэнку і збор доказаў вядзе следства. Магу толькі сказаць, што па сваёй сутнасці гэта бытавое злачынства, на жаль, з цяжкімі наступствамі. Прычынай здарэння быў чалавечы фактар. Ёсць такая навука віктымалогія — аб паводзінах ахвяры. Вось у гэтай частцы якраз і асноўныя моманты злачынства», — сказаў Ігар Шуневіч.

У той жа час, паводле яго слоў, ёсць пытанні і да супрацоўнікаў міліцыі. «Будзе праводзіцца расследаванне, у тым ліку службовае, з пункту гледжання прафілактыкі, кантролю за паводзінамі асоб, якія раней здзяйснялі злачынствы. Таксама не буду даваць сёння ацэнку аператыўнасці рэагавання, бо, на першы погляд, мы зрабілі ўсё правільна: выбылі па адпаведных часавых нормах, досыць актыўна ажыццяўлялі пошук месца здарэння. Але вы ведаеце, у сілу чаго не змаглі патрапіць туды своечасова. Разам з тым, мяркую, нам варта яшчэ раз задумацца, перагледзець прафесіяналізм выбываючых следча-аператыўных груп і магчымасць больш эфектыўна прадухіляць падобныя правапарушэнні», — рэзюмаваў кіраўнік МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?