Дырэктар стадыёна «Дынама» раней пералажыў адказнасць за дызайнерскае рашэнне на архітэктараў «Мінскпраекта». 

А што кажуць там? 

«Наша Ніва» звязалася з архітэктарам, які курыраваў стадыён «Дынама», Віталём Руцкім. 

«Мы пашукалі дакументацыю, знайшлі санвузел, знайшлі расстаноўку прылад… Але не ведаем, ці адпавядае гэта таму, што насамрэч. Там, сапраўды, стаіць у кутку два пісуары, але на якой адлегласці… не зразумела. Усё роўна, тыя, хто праектаваў… ужо не засталося ніводнага чалавека ў нашым інстытуце. Куды сыходзяць? Туды, дзе грошай больш плацяць», — сказаў Руцкі.

Таксама ён сказаў, што тут можа быць віна забудоўшчыка.

«Я не памятаю, каб мы ставілі вось так у кутах пісуары. Звычайная норма — уздоўж сцяны на адлегласці 60 сантыметраў», — падсумаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0