Хата, якая гарэла, належыць мужчыну 1961 года нараджэння, паведамілі Intex-press у Баранавіцкім ГРАНС.
Па словах жыхароў вёскі Падгорнай, у хату праз шчыліну ў паддашкавым акне патрапіла шаравая маланка.
Гаспадары хаты жывуць у вёсцы ўжо больш за дваццаць гадоў. Мужчына займаюцца бізнэсам, яго жонка выкладае ў мясцовай школе, распавядаюць суседзі.
У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце, а таксама моцна закурадымлена мэбля ва ўсёй хаце.
Людзі падчас здарэння не пацярпелі.





