У Мінску судзяць ураджэнца Гродзенскай вобласці, які пад выглядам дзяўчыны праз інтэрнэт выцягнуў з мужчын больш за 52 тысячы рублёў, паведамляе БелТА.

Са снежня 2015 па студзень 2018 года ён выкарыстоўваў акаўнты ў сацыяльных сетках і на сайце знаёмстваў, дзе прыкідваўся дзяўчынай. Такім чынам ён падмануў больш за 60 мужчын. Мужчыны пералічвалі грошы на баланс мабільнага тэлефона па просьбе «дзяўчыны», якой нібыта неабходна было вырашаць шматлікія асабістыя праблемы.

Найбольшы сукупны памер пераводаў ад аднаго з пацярпелых склаў больш за 33 тысячы рублёў. Акрамя таго, фігурант у аднаго з мужчын патрабаваў пералічыць грошы на баланс рахунку пад пагрозай, што паведаміць яго жонцы пра іх віртуальныя зносіны.

Для напаўнення персанальнай старонкі хлопец выкарыстаў фоты невядомых яму дзяўчат з інтэрнэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0