Форвард «Тотэнхэм Хотспур» і зборнай Англіі Гары Кейн названы самым дарагім футбалістам у свеце па версіі часопіса Football Observatory, які выпускаецца Міжнародным цэнтрам вывучэння спорту (CIES). Трансферны кошт Кейна ацэньваецца ў €201,2 млн.

Другі і трэці радкі займаюць бразілец Нэймар (€ 195,7 млн) і француз Кіліан Мбапэ (€ 186,5 млн), што выступаюць за ПСЖ.

Пры разліку прымаліся пад увагу такія фактары, як ўзрост гульца, працягласць дзеючага кантракту з клубам, гульнявыя паказчыкі (частата з'яўлення на поле і галы), роля ў камандзе, узровень чэмпіянатаў.

У топ-10 самых дарагіх таксама ўвайшлі Ліянэль Мэсі з «Барселоны» (€ 184,2 млн), Махамед Салах з «Ліверпуля» (€171,3 млн), Дэлі Алі з «Тотэнхэма» (€ 171), Кевін дэ Бруйне з «Манчэстэр Сіці» (€ 167,2), Антуан Грызман з «Атлетыка» (€ 164,5), Паола Дыбала з «Ювентуса» (€ 164,2 млн) і Рамелу Лукаку з «МЮ» (€ 163,4 млн).

Крышціяну Раналду толькі 24-ы з 103 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0