Частка сцэн у рэкламным роліку нямецкай авіякампаніі Lufthansa, падрыхтаваным да чэмпіянату свету па футболе-2018, знятыя ў Кіеве.

Паводле сюжэта, немцы збіраюцца ляцець у Маскву, перад рэгістрацыяй яны ўяўляюць, што іх чакае ў Расіі.

Голас за кадрам кажа: «У гэтым годзе чэмпіянат адбудзецца ў Расіі. Тут таксама ёсць прыгожыя куточкі». Прадэманстраваны ў відэа вадаём знаходзіцца не ў Расіі, а ў Кіеве.

Паводле інфармацыі нямецкага журналіста Барыса Райтшустара, здымкі праводзіліся ва Украіне, «таму што ў Расіі было б складана атрымаць дазвол».

Авіякампанія пацвердзіла факт здымкі ва ўкраінскай сталіцы, выбачылася і выдаліла відэа з усіх сваіх платформаў.

«Мы ўбачылі ў першых каментарах, што гэта закранае пачуцці асобных карыстальнікаў», — адзначаецца ў паведамленні кампаніі.

У Lufthansa адзначылі, што відэа здымалі ва Украіне «з лагістычных меркаванняў», і гэта з'яўляецца звычайнай практыкай для рэкламных ролікаў. «Гаворка ідзе пра тое, якое ўяўленне пра месца мае глядач», — адзначылі ў кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0