Абаронца «Кліўленда» Джэй Ар Сміт мог прынесці сваёй камандзе перамогу ў асноўны час у першым матчы з «Голдэн Стэйт».
Пры ліку 107:107 за 4,7 секунды да сірэны ён узяў падбор на чужым шчыце пасля промаху Джорджа Хіла з лініі штрафных.
Але вырашыў, што яго каманда выйграе і збег з мячом на цэнтр пляцоўкі.
Леброн Джэймс паспрабаваў узяць тайм-аўт, але арбітры не звярнулі на гэта ўвагу.
Гульня перайшла ў авертайм, дзе «Уорыорс» лёгка перамаглі - 124:114
0
0
0
0
0
0