Reuters.com

Reuters.com

Былы галкіпер «Ювентуса» Джанлуіджы Буфон блізкі да падпісання кантракта з «Пары Сен-Жэрменам».

Паводле інфармацыі Corriere dello Sport, 40-гадовы варатар і французскі клуб дасягнулі пагаднення аб пераходзе. Афіцыйна пра гэта будзе абвешчана ў найбліжэйшы час.

Адзначаецца, што кантракт будзе разлічаны на два гады, па якім італьянец зможа зарабіць €16 млн.

Буфон выступаў за «Ювентус» з 2001 года. Па заканчэнні сезона-2017/18 ён пакінуў турынскі клуб на правах свабоднага агента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0