Вілейскія вадалазы 28 мая ў вадаёме ў Вішневе Валожынскага раёна знайшлі цела 27-гадовай жанчыны, якая патанула напярэдадні ў нядзелю, паведамляе kraj.by.

— У нядзелю на беразе вадаёма адпачывала кампанія маладых людзей. Распівалі спіртныя напоі, - расказвае kraj.by следчы Інэса Бычкевіч. — 27-гадовая жанчына, жыхарка Вішнева, была разам з мужам. Яна пайшла купацца і стала тануць. Сябры выцягнулі яе на бераг, аблаялі і папрасілі больш у ваду не лезці.

Але ўгаворы не дапамаглі: маці траіх дзяцей зноў пайшла плаваць і патанула. Здарылася гэта каля 19.00.

 У загінулай засталіся 3 дачкі-школьніцы. Дзяўчынкі вучацца ў першым, трэцім і пятым класах.

— Я выключаю версію суіцыду, — кажа следчы. — Не думаю, што жанчына наўмысна зводзіла рахункі з жыццём. Гэта быў няшчасны выпадак, прычынай якому стаў алкаголь. У гэтыя гарачыя дні хачу перасцерагчы людзей ад распівання спіртных напояў паблізу вадаёмаў. У стане алкагольнага ап'янення прытупляецца пачуццё небяспекі. Ні ў якім разе не лезьце ў ваду, калі вы ўжылі алкаголь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0