Брэсцкая міліцыя аб’явіла ў вышук 15-гадовую Дзіяну Марозаву з драгічынскай вёскі Старамлыны. Яна рэкардсменка краіны ў сумнай намінацыі — уцякала з дома ўжо каля дзесяці разоў.

Дзяржаўныя СМІ пераказвалі словы дзяўчыны, што яна зарабляла прастытуцыяй: «Да мяне падсеў 25-гадовы хлопец. Разгаварыліся. Ён піў гарэлку і пачаў частаваць мяне. А пасля паехалі ў гасцініцу… Ён даў мне 100 рублёў. Увогуле я лічу, што за такое — гэта вельмі мала».

Асаблівасць сітуацыі ў тым, што Дзіяна цяпер — маладая мама.

Яна зацяжарыла ў 14 гадоў. Дарэчы, хто бацька маленькага Мікалая, — невядома.

Непаўналетняй маці не маглі даверыць дзіця, таму яго спачатку забралі ў Дом дзіцяці. У такой сітуацыі апякунства звычайна афармляюць на сваякоў, аднак да Марозавых у чыноўнікаў былі прэтэнзіі праз антысанітарыю ў доме. Усемярых яны жывуць у двухпакаёвай хаце на хутары.

Урэшце ўлады пайшлі насустрач Марозавым і аформілі апякунства на бабулю — маці Дзіяны — і яе мужа. 

У Хомскай сярэдняй школе адзначаюць, што Дзіяна ўцякла за некалькі дзён да апошняга званка. Як яна будзе здаваць экзамены, пакуль невядома, піша Sb.by.

Па інфармацыі «НН», Дзіяна знікла ў чацвер, 24 мая. Яна пайшла ў школу і не вярнулася. Мабільны тэлефон з сабой не ўзяла. Дзіця знаходзіцца ў бяспецы, з бабуляй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?