Фотf Reuters

Фотf Reuters

На платформе Change.org з'явілася петыцыя з патрабаваннем пакараць капітана «Рэала» Серхіа Рамаса, па віне якога лідар «Ліверпуля» Махамед Салах атрымаў траўму пляча. Яе ўжо падпісалі 197 тысяч чалавек.

Петыцыя адрасаваная Саюзу еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) і Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). Яе аўтары сцвярджаюць, што Рамас наўмысна траўмаваў Салаха падчас фінальнага матча Лігі чэмпіёнаў. На іх думку, абаронца паказвае жудасны прыклад будучым пакаленням гульцоў.

Адзначаецца, што Рамас выкарыстоўвае брудныя трукі, якія дапамагаюць выйграваць матчы. Гэта, пішуць аўтары, парушае дух футбола, цытуе Лента.ру.

На 28-й хвіліне фінальнага матча ЛЧ Рамас схапіў егіпцяніна за руку і паваліў на зямлю. Паводле інфармацыі журналіста Адрыяна Дэль Монтэ, Салах атрымаў вывіх пляча і не зможа аднавіцца да старту ЧС.

Міністр спорту Егіпта Халед Абд Эль-Азіз напісаў, што тэрмін аднаўлення форварда складзе два тыдні. Ён дадаў, што Салах мае быць у канчатковай заяўцы зборнай на чэмпіянат свету, якая будзе абвешчана 4 чэрвеня.

Фінал Лігі чэмпіёнаў 26 мая завяршыўся перамогай «Рэала» з лікам 3:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0