У пятніцу ў Маскве прайшла нарада Усерасійскай федэрацыі валейбола. Было прынята рашэнне ўключыць у склад удзельнікаў суперлігі беларускую «Мінчанку».
Такім чынам, у суперлізе цяпер будзе 12 каманд.
Раней пра тое, што «Мінчанка» згуляе ў суперлізе, паведамілі 3 мая на ўшаноўванні каманды.
У мінулым сезоне «Мінчанка» дабралася да фіналу Кубка ЕКВ, дзе саступіла турэцкаму «Эджзаджыбашы»