У Кіеве вечарам 24 мая група хуліганаў напала на заўзятараў англійскага «Ліверпуля», якія прыехалі ва ўкраінскую сталіцу на фінал Лігі чэмпіёнаў, што пройдзе ў суботу. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне Mirror.

Інцыдэнт адбыўся ў рэстаране Rooster, які размешчаны непадалёк ад стадыёна НСК «Алімпійскі», дзе пройдзе фінал. Група з 20 хуліганаў у масках атакавала заўзятараў, якія знаходзіліся ва ўстанове.

Адзначаецца, што прыхільнікі англійскага клуба «выкарыстоўвалі сталы і крэслы, каб абараніць сябе ад нападаў людзей у масках, якія штурмавалі ўстанову»

Фаны «Ліверпуля» паведамілі, што нападнікі кідалі ў іх кавалкі шкла і іншыя прадметы. У выніку інцыдэнту некалькі фанатаў атрымалі парэзы галавы і шыі.

«Мы проста абедалі і былі пагружаныя ў свае справы, калі адбыўся напад … Я прыехаў сюды зусім не для гэтага, а каб паглядзець футбол. Мы прыехалі ў Кіеў літаральна чатыры гадзіны таму і ўжо падвергліся нападу, гэта было жудасна», - цытуе выданне словы аднаго з пацярпелых.

Паведамляецца, што супрацоўнікі кіеўскай паліцыі арыштавалі двух чалавек, якія ўдзельнічалі ў нападзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?