Падчас прэс-канферэнцыі ў Абу-Дабі чэмпіён свету-1986 Дыега Марадона быў прадстаўлены ў якасці старшыні праўлення брэсцкага «Дынама», піша Tut.by.

Марадона адзначыў, што ён упершыню ў сваім жыцці будзе працаваць на гэтай пасадзе.

- Гэта новы выклік для мяне, але я не збіраюся замыкацца ў кабінеце. Буду працаваць разам з камандай на стадыёне, буду даваць «Дынама» усё лепшае, каб клуб быў больш канкурэнтаздольным. Для мяне галоўнае, што ў футбалістаў ёсць энтузіязм. Я буду працаваць і з маленькімі гульцамі з акадэміі «Дынама».

Дыега Марадона распавёў і пра тое, кім будзе камплектаваць каманду ў перыяд дазаявак.

- Для пачатку трэба прыгледзецца да тых, хто ёсць у нашым распараджэнні, убачыць моцныя і слабыя бакі «Дынама». У будучыні можна ўзмацняцца і футбалістамі з ААЭ, і з Італіі, і з Аргенціны. Вядома, Неймар і Мэсі пакуль занадта далёкі ад нас узровень, але не сумняваюся, што «Дынама» зможа сабраць баяздольны склад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0