Стадыён брэсцкага «Дынама» атрымае імя «Зайд». Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў гонар прызначэння Дыега Марадоны старшынёй праўлення беларускага клуба, якая праходзіла ў Абу-Дабі, абвясціў прадстаўнік Беларуска-эмірацкага дзелавога саюза Сейф Таджэдзін.
Лагатып брэсцкага «Дынама» быў размешчаны на мерапрыемстве на фоне партрэта шэйха Зайда ібн Султан Аль Нахаяна — прэзідэнта ААЭ з 1971 па 2014. У гэтым годзе яму споўнілася б роўна 100 гадоў.
У той жа час выданне Al-Ain, прадстаўнікі якога наведалі прэс-канферэнцыю, удакладняе, што стадыён будзе не толькі перайменаваны ў гонар шэйха, але і мадэрнізаваны. У нататцы не ўдакладняецца, ці ідзе гаворка пра АСК «Брэсцкі», але паведамляецца менавіта аб перайменаванні.
Падчас прэс-канферэнцыі ў Абу-Дабі Дыега Марадона быў прадстаўлены ў якасці старшыні праўлення брэсцкага «Дынама».