Відавочцы сведчаць, што перастрэлка пачалася ў парку, які знаходзіцца непадалёк ад царквы.

Мяркуючы па ўсім, маладых людзей спрабавалі затрымаць па наводцы, і яны ўчынілі супраціў. Паведамляецца, што сыходзячы ад пераследу, маладыя людзі забеглі ў царкву, дзе ў гэты час людзей практычна не было. Ніякіх заложнікаў яны не захоплівалі. Чацвёра маладых людзей засталіся без зброі пасля таго, як адстралялі з абрэза ў парку.

У будынку царквы іх расстралялі і трупы вывалаклі на вуліцу. Таксама паведамляецца, што па меншай меры аднаму хлопцу пашанцавала сысці ад пераследу.

Версія сепаратыстаў адрозніваецца ад афіцыйнай версіі ўладаў Чачэнскай Рэспублікі. Улады паведамілі, што тыя, хто нападаў, былі лёгка ўзброеныя, у іх былі толькі гладкаствольная зброя і нажы. Улады сцвярджаюць, што мэтай баевікоў быў захоп заложнікаў, а ў царкве ў момант нападу знаходзілася некалькі дзесяткаў вернікаў.

Чытайце таксама: У сталіцы Чачні баевікі атакавалі праваслаўную царкву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0