Збіццё эканаміста Сяргея Чалага шакавала людзей. Многія звяртаюць увагу, што інцыдэнт здарыўся ў цэнтры Мінска, нашпігаваным камерамі відэаназірання.

«Калі нападнікаў знойдуць, то мы ўсе даведаемся, хто гэта. Калі нападнікаў у цэнтры горада, дзе ўсё абтыкана камерамі, ходзяць патрулі і г.д. не знойдуць, — ну, самі разумееце», — піша мінскі актывіст Антон Матолька.

«Калі ў завешаным відэакамерамі Менску міліцыя не знойдзе і не пасадзіць на лаву падсудных тых, хто збіў Чалага — гэта 100-адстоткавая спецаперацыя спецслужбаў», — тую самую думку праводзіць бізнэсовец Зміцер Дашкевіч.

Многія адзначаюць таксама, што спланаваныя напады рэдка калі адбываюцца ў цэнтры горада, на выхадзе з бара і, тым больш, у прысутнасці двух сяброў. Так, журналіст Яўген Судзілоўскі зазначае, што Чалы, імаверна, стаў ахвярай пабытовай разборкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0