Фота з сайта «Заўтра тваёй краіны»

Фота з сайта «Заўтра тваёй краіны»

Старшыня рады дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталь Арбузаў выйшаў на волю. Пра гэта TUT.BY паведамілі дзве крыніцы.

«У пятніцу вечарам, каля 19 гадзін яго адпусцілі. Даволі нечакана. Мера стрымання зменена на асабістае даручальніцтва», — распавялі суразмоўцы з акружэння Арбузава.

Асабістая парука мае на ўвазе, што некалькі асоб далі пісьмовыя абавязацельствы аб тым, што Арбузаў, знаходзячыся на волі, не схаваецца ад следства і суда, не будзе перашкаджаць расследаванню справы або разгляду яе судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю.

Як раней паведамлялася, у красавіку 2017 году Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю сумесна з Дэпартаментам фінансавага маніторынгу КДК «выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасць старшыні рады дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталя Арбузава і шэрагу службовых асобаў беларускіх суб'ектаў гаспадарання».

У выніку вясной яго асноўныя вытворчыя прадпрыемствы апынуліся на мяжы закрыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0