Нямецкі тэлеканал ARD паведаміў, што яго спартыўнаму журналісту Хаё Зепельту, які стаў аўтарам серыі рэпартажаў пра допінг у расійскім спорце, забаранілі ўезд у Расію для асвятлення Чэмпіянату свету па футболе.
Паводле інфармацыі тэлеканала, Зепельт знаходзіцца ў спісе «непажаданых асобаў», што не дае яму магчымасці ўехаць у Расію. Прычыны адмовы ва ўездзе не тлумачацца, дадае тэлеканал.
«Вядома, гэта [адбылося] таму, што мы былі крытычна настроены ў адносінах да Расіі ў сваіх паведамленнях, што раскрылі дзяржаўную праграму допінгу ў Расіі ў 2014 годзе», — прыводзіць тэлеканал каментар самога Зепельта. «Падобна, гэта адно з наступстваў», — дадаў ён.
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»





