Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг прадставіў камітэту палаты прадстаўнікоў ЗША па энергетыцы і гандлі свае паказанні па пытанні выкарыстання інфармацыі карыстальнікаў. 11 красавіка Цукерберг паўстане перад камітэтам асабіста.

«Мы зрабілі недастатковага для таго, каб прадухіліць выкарыстанне функцыяналу сацыяльнай сеткі на шкоду, — гаворыцца ў паказаннях Цукерберга, апублікаваных на сайце камітэта. — Гаворка ідзе пра фэйкавыя навіны, замежнае ўмяшанне ў выбары, распальванне нянавісці і абарону інфармацыі». Ён адзначыў, што гэта была яго памылка, за якую ён прыносіць прабачэнні.

«Мы былі занадта марудныя для таго, каб заўважыць расійскае ўмяшанне і адказаць на яго. Мы старанна працуем, каб стаць лепш», — напісаў заснавальнік Facebook. Паводле яго слоў, сацыяльная сетка працягвае працаваць з урадам ЗША, для таго каб у поўнай меры зразумець ступень расійскага ўмяшання. «Мы пастараемся зрабіць залежнае ад нас не толькі для захавання цэласнасці выбараў па ўсім свеце, але і для таго, каб даць людзям магчымасць выказвацца і быць сілай для дэмакратыі па ўсім свеце», — сказаў на заканчэнне Цукерберг.

Цяпер Facebook дазволіць дадаткам атрымліваць доступ толькі да імя, фатаграфіі карыстальніка і яго электроннай пошты, а таксама абавяжа кампаніі падпісваць кантракты з сацыяльнай сеткай для таго, каб збіраць такія дадзеныя. Акрамя таго, Facebook правядзе праверку ўсіх дадаткаў, якія атрымлівалі доступ да дадзеных карыстальнікаў да 2014 года.

Калі Цукерберг казаў пра расійскае ўмяшанне, ён прадаставіў ўжо вядомую інфармацыю. Па дадзеных Facebook, расійскае Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў вяло дэзінфармацыйную кампанію з выкарыстаннем фэйкавых акаўнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0