У ноч на 9 красавіка база сірыйскіх вайскова-паветраных сіл Т-4 у правінцыі Хомс падпала пад ракетную атаку з боку Міжземнага мора. Пра сваю недатычнасць да ўдару заявілі ЗША і Францыя, Ізраіль адмовіўся ад каментароў. Па звестках Мінабароны Расіі, атаку здзейснілі знішчальнікі ізраільскіх ВПС. Нагадаем, што раней Сірыя сцвярджала, што адбіла ракетны ўдар па сваёй авіябазе, нанесены з Міжземнага мора.

Што адбылося

Агенцтва Associated Press са спасылкай групу маніторынгу баявых дзеянняў паведаміла пра 14 забітых. Рамі Абдуррахман, кіраўнік Сірыйскага цэнтра маніторынгу па выкананні правоў чалавека, заявіў, што большасць загінулых — іранцы або сябры груповак, якія падтрымліваюцца Іранам.

Тэлеканал «Аль-Маядзін» праінфармаваў, што ў момант ракетнай атакі выведвальныя палёты ў прасторы паміж Сірыяй і Ліванам выконвалі самалёты ізраільскіх ВПС. Як адзначалі сірыйскія СМІ, ракеты былі выпушчаныя з боку Міжземнага мора і прайшлі над тэрыторыяй Лівана.

Прадстаўнікі Узброеных сіл Ізраіля ад каментароў устрымаліся.

Раніцай 9 красавіка былы кіраўнік упраўлення разведкі Войска абароны Ізраіля Амос Ядлін у інтэрв'ю СМІ растлумачыў, што ракетны ўдар па вайсковай базе ў правінцыі Хомс трэба разглядаць у кантэксце ізраільска-іранскага супрацьстаяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0