У пабудове на дачным участку ў 38-гадовага мінчаніна знойдзена больш за пяць кілаграм марыхуаны, а таксама розныя прадметы, якія, магчыма, выкарыстоўваліся для вырошчвання канапель.

У дачыненні да мінчука і аднаго распаўсюдніка распачатыя крымінальныя справы. Мужчынам прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 328 (незаконны збыт наркатычных сродкаў) і ч. 3 арт. 328 (захоўванне з мэтай збыту наркатычных сродкаў у буйным памеры) КК Беларусі. Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У мэтах высвятлення абставін вырошчвання канопляў і вырабу марыхуаны праводзяцца следчыя дзеянні, прызначаны шэраг судовых экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0