Лідарам па стратах стаў Алег Дзерыпаска, чыё багацце на фоне рэзкага зніжэння кошту папер Rusal і En + Group скарацілася амаль на чвэрць, або на $1,3 мільярда. Эксперты Forbes ацэньваюць багацце Дзерыпаскі ў панядзелак у $4 млрд, тады як на момант публікацыі рэйтынгу мільярдэраў Forbes 2018 года было $6,7 мільярда.

Тыя ж $ 1,3 мільярда страціў і асноўны ўладальнік «Нарыльскага нікелю» (кошт акцый 9 красавіка абваліўся больш чым на 15%) Уладзімір Патанін, якога ў адрозненне ад Дзерыпаскі Мінфін ЗША пакуль не аднёс да ліку «алігархаў».

Затое трэцяе і чацвёртае месцы сярод лідараў страт дня засталіся за Віктарам Вексельбергам (мінус $908 мільёнаў) і Сулейманам Керымавым (мінус $813 мільёнаў). Абодва яны апынуліся ў апублікаваным 6 красавіка Мінфінам ЗША дадатку да санкцыйнага спіса.

Яшчэ двое фігурантаў дакумента страцілі пакуль прыкметна менш. Андрэй Скоч, па падліках Forbes, стаў бядней на $106 мільёнаў, Уладзімір Багданаў — на $47 мільёнаў. А на капіталах Ігара Ратэнберга і Кірыла Шамалава падзенне фондавага рынку 9 красавіка, па меркаванні Forbes, не адбілася зусім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0